Тэхналагічная карта маршрута экскурсіі “Сцяжынкамі Б.І.Сачанкі”
|
Маршрут |
Адлегласць/ час |
Паслугі, якія прапануюцца |
|
школьны двор ДУА “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі”- урочышча “Чуканаўка” |
0,8 км/ 25 хв. |
Даць звесткі аб установе адукацыі; пазнаёміць з урочышчам “Чуканаўка”; з вуліцай, на якой жылі бацькі і сам пісьменнік |
|
урочышча “Чуканаўка”- Велікаборскі цэнтр вольнага часу |
0,6 км/ 20 хв. |
Прагулка па вуліцы, знаёмства з Велікаборскім цэнтрам вольнага часу |
|
Велікаборскі цэнтр вольнага часу - музей Б.І.Сачанкі |
0,05 км/ 30 хв |
Наведванне музея Б.І.Сачанкі. Знаёмства з жыццём і творчасцю Б.І.Сачанкі |
|
музей Б.І.Сачанкі - ДУА “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі” |
0,2км 10 хв. |
Сустрэча на школьным двары (у школе) з вучнямі установы адукацыі, прагляд інцэніровак “Велікаборскія пацешкі” |
|
ДУА “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі - школьны вугалок Б.І.Сачанкі |
10 хв. |
Наведванне школьнага вугалка Б.І.Сачанкі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа
імя Б.І.Сачанкі”
Гомельская вобласць Хойніцкі раён
Даведнік экскурсійнага маршрута
“Сцяжынкамі Б.І.Сачанкі”
Аўтар: Кузьменка Марыя Уладзіміраўна вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі”
Кіраўнік: Харошка Вера Мікалаеўна, бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі” (А1 +375 29 3357209)
Аграгарадок Вялікі Бор, 2021
З гісторыі вёскі
На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і ў журбе, з блізкіх дарог я вяртаюся зноў туды, дзе сярод старых пракавелых лясоў і велізарных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся, у якой і сёння жыве мая маці, жывуць браты. Там, ў той вёсачцы, у дзедаўскай сялянскай хаце, я ўпершыню адкрыў свае вочы, там сказаў першае сваё слова, зрабіў першы крок…
Б.І.Сачанка
“Чужое неба”
Вёска Вялікі Бор упершыню ўпамінаецца ў інвентарым вопісе мястэчка Хойнікі ў 1721 годзе, дзе ў той час жыло 27 сем’яў.
Вёску назвалі Вялікім Борам таму, што вакол яе раслі сасновыя бары. Гэта было невялічкае сяло і пабудавана хутарамі. Хутары называлі: Чуканаўка, Замосце, Ніўкі, Слабада. Вёску акружалі балоты, альсы.
Вёска Вялікі Бор разрасталася, з хутара на некалькі хат стала прасторной вёскай.
Сёння ў аграгарадку Вялікі Бор пражывае 658 жыхароў.
Прапануем вам пазнаёміцца з жыццёвым і творчным шляхам нашага земляка Барыса Іванавіча Сачанкі.
Мэта: далучэнне ўдзельнікаў экскурсіі да культурнай і гістарычнай спадчыны роднага краю, патрыятычнае выхаванне ў працэсе турыстычна-краязнаўчай дзейнасці.
Задачы: пазнаёміць удзльнікаў экскурсіі з жыццём і творчасцю пісьменніка-земляка Б.І.Сачанкі; выхоўваць у удзельнікаў экскурсіі пачуццё адказнасці за лёс культурнай і гістарычнай спадчыны.
Тып экскурсіі: літаратурна-гістарычны
Від экскурсіі: пешшы
Працягласць экскурсіі: 1гадзіна 35 хвілін
Працягласць маршрута: 1,5 км
Маршрут экскурсіі:
Маршрут аднадзённай экскурсіі “Сцяжынкамі Б.І.Сачанкі” складаецца з наступных аб’ектаў наведвання:
школьны двор ДУА “Велікаборскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Сачанкі”;
урочышча “Чуканаўка”;
Велікаборскі цэнтр вольнага часу;
музей Б.І.Сачанкі;
школьны вугалок Б.І.Сачанкі.
Усе аб’екты знаходзяцца на тэрыторыі аграгарадка Вялікі Бор.
Змест экскурсіі: ДУА “В.Борскі д/с-СШ імя Б.І.Сачанкі” – урочышча “Чуканаўка” – Велікаборскі цэнтр вольнага часу – музей Б.І.Сачанкі – ДУА “В.Борскі д/с-СШ імя Б.І.Сачанкі” – школьны вугалок Б.І.Сачанкі.